“Паляванне” на актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”
https://spring96.org/be/news/56132
2012
2012-08-22T11:50:44+0300
2012-08-22T11:50:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/eurabel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На цэнтральным чыгуначным вакзале Менску 22 жніўня каля 11 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі магілёўскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Віктара Болдзіна. Ён толькі сыйшоў з цягніка.
У яго знайшлі некалькі выданняў пра байкот і газэту «Народная воля».
Падобная гісторыя адбылася ўчора, калі вечарам на вакзале быў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксей Цёплы. Юнак толькі вярнуўся дадому з Польшы. Зараз ён чакае разгляду адміністрацыйнай справы ў Кастрычніцкім судзе Менска.
Прычыны такой пільнай увагі да актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” з боку сілавых структур пакуль невядомыя.