Мікалай Аўтуховіч сустрэўся з сям'ёй
https://spring96.org/be/news/56128
2012
2012-08-22T11:15:52+0300
2012-08-22T11:15:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дагэтуль палітвязень не бачыў сваіх сваякоў амаль год. Ім дазволілі паразмаўляць паўтары гадзіны праз шкло па тэлефоне.
"Толькі назва, што спатканне, - піша спадар Аўтуховіч. - Ні дакрануцца, ні пацалаваць не далі. Нічога не зробіш, такі лёс. І гэта ўсё пройдзе. Успаміны застануцца ў душы, канешне, назаўсёды. І ніколькі не сумняюся, што за гэта выпрабаванне хтосьці будзе несці адказнасць... Меньш за 20 месяцаў засталося мне сядзець".
Палітвязень кажа, што шмат чытае ў турме, піша лісты, а таксама спрабуе вучыць англійскую мову.