ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” праводзіць збор подпісаў з нагоды 125-годзьдзя з дня народзінаў Янкі Купалы і Якуба Коласа
Падпісацца пад зваротам можа любы грамадзянін Беларусі, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА. У звароце прапануецца абвесьціць наступны год у краіне годам беларускай мовы і літаратуры. “Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, хочам нагадаць Вам, што ў наступным, 2007 годзе, споўніцца 125 гадоў з дня народзінаў клясыкаў нашай літаратуры, вядомых грамадзкіх дзеячаў, палітыкаў і навукоўцаў Янкі Купалы і Якуба Коласа,” – з гэтых словаў пачынаецца тэкст звароту, які адрасаваны Аляксандру Лукашэнку. У сакратарыяце ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, які месьціцца ў Менску па вул.Румянцава, 13, можна падпісацца пад зваротам, а ахвотным -- і атрымаць яго тэкст для збору подпісаў сярод сяброў і знаёмых. Зварот распаўсюджаны таксама ў абласныя і мясцовыя арганізацыі ТБМ па Беларусі.