viasna on patreon

6 сьнежня Пінскі гарадзкі суд аштрафаваў на 50 базавых велічыняў сябра Партыі БНФ Аляксандра Аўсеенку

2006 2006-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яго прызналі вінаватым у перавозе праз беларуска-ўкраінскую мяжу забароненых да распаўсюду налепак і агітацыйных матэрыялаў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Аляксандар Аўсеенка быў затрыманы памежнікамі 29 сакавіка гэтага году.

Вынікі суду пацярпелы так патлумачыў Радыё Свабодзе: “Я буду абскарджваць гэтае рашэньне да Камітэту ААН у правах чалавека. Прайду інстанцыі: Берасьцейскі абласны і Вярхоўны суд. Першае судзілішча было ў траўні, другое ўлетку. А цяпер трэцяе. Выснова адна: у Беларусі інстытут суду зьліквідаваны. Ад іх засталася прафанацыя”.

Аляксандар Аўсеенка быў дэпутатам Пінскага гарсавету ў 1990-я гады. Цяпер ён чакае рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты паводле збору подпісаў. Акрамя таго, спадар Аўсеенка мае больш як 300 подпісаў у падтрымку вылучэньня на чарговы Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства