У Магілёўскай вобласці разганяюць летнік маладых сацыял-дэмакратаў
https://spring96.org/be/news/55064
2012
2012-07-30T15:24:45+0300
2012-07-30T15:24:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maladaja-hramada.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падзеі разгортваюцца на турбазе Магілёўскага металургічнага заводу. Каля 50 ўдзельнікаў летніку, сярод якіх ёсць запрошаны госць з Францыі, раптоўна сутыкнуліся з праблемай.
Сёння да іх прыйшлі міліцыянты і загадалі тэрмінова згарнуць лагер. У адваротным выпадку пагражаюць выклікаць АМАП.
Лідарка моладзевага грамадскага аб’яднання «Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада» Юлія Міцкевіч паведаміла па тэлефоне, што зараз знаходзіцца ў міліцыі.