viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд таксама падтрымаў кіраўніцтва “Граніту”

2012 2012-07-30T12:48:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karyshau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Карышаў

Мікалай Карышаў

Абласны суд пакінуў рашэнне суда Лунінецкага раёна без зменаў, а скаргу  намесніка старшыні суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” Мікалая Карышава без задавальнення.

У непрацягненні працоўнага кантракта з Мікалаем Карышавым абласны суд, як і раённы, не ўбачыў ніякіх парушэнняў з боку адміністрацыі прадпрыемства.

Тым часам прадстаўнік Карышава ў судзе юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей бачыць прычыну звальнення менавіта ў яго ўступленні ў суполку незалежнага прафсаюза. Новы кантракт з актывістам адміністрацыя “Граніта” адмовілася падпісваць нібыта з-за вымоў, якія былі вынесены Карышаву цягам некалькіх дзён падчас праверкі, хоць за сем гадоў працы на прадпрыемстве ніякіх заўвагаў рабочы не атрымліваў. Да ўступлення ў незалежны прафсаюз Карышаў характарызаваўся начальнікам цэха станоўча, яму нават прапаноўвалі пасаду зменнага майстра.

Мікалай Карышаў мае намер працягнуць сваё змаганне ў вышэйстаячых судовых органах. Калі не атрымае падтрымкі ў Беларусі, актывіст будзе звяртацца ў Міжнародныя структуры, у тым ліку ў Камітэт па правах чалавека ААН. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства