viasna on patreon

Слуцк: Віталя Амяльковіча вырашылі не судзіць

2012 2012-07-30T10:49:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

Прызначаны на 27 ліпеня суд над грамадскім актывістам Віталём Амяльковічам не адбыўся.

Са слоў Віталя Амяльковіча, у канцылярыі суда Слуцкага раёна нічога даведацца не ўдалося. Яму прапанавалі звярнуцца ў міліцыю і высветліць сітуацыю.

Віталь Амяльковіч напісаў і зарэгістраваў у судзе скаргу. Таксама ён выказаў спадзеў, што суд не будзе разглядаць справу без яго ўдзелу.

Нагадаем, грамадскі актывіст быў затрыманы міліцыянтам ля ўласнага дома апоўначы 14 ліпеня. Супрацоўнік Слуцкага РАУС, які не прадставіўся, паведаміў, што бачыў, як Віталь расклейваў налепкі ля крамы. У аддзяленні міліцыі ўчастковы Руслан Варабей склаў на яго пратакол апытання з грубымі парушэннямі. У прыватнасці, не патлумачыў Амяльковічу яго правы.

Не былі патлумачаныя правы грамадскаму актывісту і 19 ліпеня падчас азнаямлення з адміністратыўным пратаколам, калі яго выклікалі ў суд на паседжанне. Віталю Амяльковічу інкрымінавалі артыкул 21.14 ч.1 КаАП «парушэнне правілаў упарадкавання населеных пунктаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства