Яну Ляснеўскую будуць судзіць за прапаганду культу гвалту і жорсткасьці
У Аршанскім гарадскім судзе 31 ліпеня пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі кампаніі “Наш Дом” Яны Ляснеўскай. Яе затрымалі 12 ліпеня ў Віцебску і звінавацілі ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці (арт. 17.8 КаАП РБ). Як паведаміў Валер Шчукін, суд пачнецца ў 10 раніцы ў кабінеце суддзі №15.
Супрацоўнікі міліцыі
заявілі, што Яніну падазраюць у распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ
гвалту і жорсткасьці. Такімі матэрыяламі
міліцыянты палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»
Адзіная
размалёўка была выяўленая ў Яніны дома падчас ператрусу ў пачатку лютага. Тады
праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадскі
і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш Дом». У
іх сцвярджалася, што самі супрацоўнікі міліцыі парушаюць заканадаўства, а
таксама дэманструюць нізкі ўзровень культуры. Падчас
ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі, а пазней нават прынеслі прабачэньні.