Паўлу Севярынцу далі трохдзённы адпачынак
Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу дазволены трохдзённы адпачынак, паведаміла 28 ліпеня прэс-служба БХД.
З улікам дарогі са спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці да Віцебска Севярынец правядзе дома крыху больш за суткі.
Дома палітык пабывае ўпершыню за сем месяцаў.
***
Павел Севярынец, які падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 16 мая мінулага года быў прыгавораны судом Заводскага раёна Мінска да трох гадоў абмежавання волі на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
26 ліпеня Севярынцу было адмоўлена ў амністыі.