viasna on patreon

Маладэчна: пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў забаронены

2012 2012-07-26T10:44:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/majka-bialacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанскія праваабаронцы атрымалі адказ райвыканкама на заяўку аб пікеце. У правядзенні пікету – пратэсту супраць зняволення Алеся Бяляцкага і іншых палітычных вязняў – ім адмовілі з-за таго, што ў гэты дзень на заяўленым месцы, Цэнтральнай плошчы горада, будзе арганізаваны пракат дзіцячых аўтамабіляў і катанне дзяцей на паравозіку.

Акрамя таго, старшыня райвыканкама Фёдар Дамаценка ў сваім адказе нагадаў, што Алесь Бяляцкі прызнаны судом вінаватым і асуджаны па крымінальнай справе, а “выказванне публічнага пратэсту ў форме пікетавання ў дадзеным выпадку не прадугледжана заканадаўствам”.

Заяўнікі былі ўпэўненыя, што ў любым выпадку мерапрыемства не дазволяць, але не чакалі настолькі абсурдных тлумачэнняў і “дзіцячых” прычынаў адмовы. Атрымалася, адмову ў пікеце звязалі з рашэннем суду, незаконнасці якога пікет і прысвечаны.  

Да таго ж незразумела, якім чынам пікетоўшчыкі маглі перашкодзіць на вялізнай Цэнтральнай плошчы катанню дзяцей?

Эдуард Баланчук, прадстаўнік БХК:

-Улады ў чарговы раз парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян. Яны спасылаюцца на суд, якому я не давяраю, з-за чаго і збіраўся пікетаваць. Хто мне можа ў гэтым адмовіць? Толькі “народам” абраная ўлада. Прыкра, што яны яшчэ і прыкрываюцца дзецьмі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства