4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі
Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі з Расіі і іншых краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі і прызначыць гэты дзень на 4 жніўня.
Менавіта ў гэты час ў 2011 годзе пад арыштам апынуўся Алесь Бяляцкі, адзін з вядучых праваабаронцаў Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека.
Гэтая ініцыятыва закліканая падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі,
прадстаўнікі якой працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека
і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям,
сустракацца, мець зносіны, пісаць і тварыць . І ўсё гэта – насуперак
сістэматычнаму парушэнню фундаментальных правоў: свабоды сходаў, аб'яднання,
выказвання меркаванняў – тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць
не можа.
Актывісты хочуць прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і праявіць
салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага
ціску і пераследу.
У звароце, змешчаным на адмыслова створаным сайце by.soli-day.org арганізатары прапануюць зацікаўленым групам і актывістам розных падтрымаць гэтую ініцыятыву, праводзячы ў гэты дзень або вакол яго:
- лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах і краінах, якія распавядаюць аб становішчы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
- дзеянні ў
падтрымку асобных праваабаронцаў і грамадзянскіх груп.
Што можна рабіць у гэты дзень:
• збіраць подпісы пад паштоўкамі і пісаць звароты з патрабаваннем вызваліць
Алеся Бяляцкага і спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў
Беларусі;
• арганізоўваць кінапаказы, інфармацыйныя вечарынкі, адкрытыя лекцыі, вулічныя
фотавыставы і іншыя асветніцкія мерапрыемствы для шырокага кола людзей;
• правесці арыгінальную акцыю каля пасольства (консульства) Беларусі ў сваім
горадзе;
• запісаць аднаму або групай відэазварот або сфатаграфавацца з
эпіграфам/плакатам;
• павесіць банэр акцыі на сваім сайце (у блогу) або памяняць аватар на сваёй
старонцы ў сацыяльных сетках;
• любыя іншыя варыянты, якія вы самі прыдумаеце.
Каб надаць Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам
Беларусі сапраўды міжнародны размах, арганізатары заклікаюць неабыякавых
грамадзян з розных краін і асабліва з Беларусі, аказаць дапамогу ў шырокім распаўсюдзе інфармацыі
пра Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам
Беларусі сярод сяброў, знаёмых і калегаў у сацыяльных сетках (Вконтакте,
Facebook, Twitter і г.д.) або ў асабістым блогу.
Facebook: http://www.facebook.com/groups/368867776513480/
Вконтакте: http://vk.com/bysoliday
Далучайцеся!
Кантакт з рабочай групай: by-soliday@hrgroups.org