viasna on patreon

Суд не выселіў арганізацыю незалежнага прафсаюза з бабруйскага завода

2012 2012-07-17T18:23:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 ліпеня Магілёўскі гаспадарчы суд разглядаў пазоў адміністрацыі Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў да першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага, якая размясцілася на яго заводзе.

Дырэкцыя завода спрабавала выселіць незалежную арганізацыю праз суд, аднак суддзя Фёдарава палічыла, што патрабаванні адміністрацыі завода незаконныя і незадаволіла іх.

Прычыну свайго рашэння яна абяцала абгрунтаваць у матывіровачнай частцы, якую прадстаўнікі прафсаюза атрымаюць праз пяць дзён.

Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў кажа, што для яго рашэнне абласнога суда стала цалкам нечаканым.

“Пасля выраку гаспадарчага суда мне хацелася, каб адміністрацыя завода трактарных дэталяў і агрэгатаў пайшла з намі на партнёрства”, - кажа прафсаюзны лідэр.

Трэба адзначыць, што канфлікт паміж кіраўніцтвам першаснай арганізацыі СПБ і дырэкцыяй завода пачаўся яшчэ ў снежні мінулага года, а ўчора, 16 ліпеня, памяшканне незалежнага прафсаюза было апячатана.

“Адміністрацыя завода хацела нас выселіць у іншае памяшканне, якое знаходзіцца на транспартнай прахадной. Новае памяшканне, якое нам прапанавала кіраўніцтва завода, не мае прамога доступа на прадпрыемства. Уваход там спецыяльна закладзены. Каб прайсці на завод, трэба прабіваць пропуск і каб выйці з яго – таксама. Акрамя таго, яно знаходзіцца далёка ад асноўнага месца працы рабочых і пераезд нас туды стварыў бы цэлую перашкоду для сябраў нашага прафсаюза”, - кажа Міхаіл Кавалькоў.

Міхаіл Кавалькоў адзначае, што сябрамі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе з’яўляюцца амаль 300 чалавек. 18 з іх далучыліся да СПБ пасля “італьянскага” страйку. Яго зладзілі 10 ліпеня дзве брыгады рабочых, якія былі незадаволеныя тым, што ім не выплацілі прэміяльныя ў поўнай меры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства