Польскаму паслу распавялі аб парушэннях тэхнікі бяспекі на будоўлі, дзе працуюць польскія спецыялісты
Гэта адбылося ўчора, 28 чэрвеня, падчас сустрэчы высокага госця з прадстаўнікамі магілёўскай грамадскасці, якая адбылася ў памяшканні былой грамадскай арганізацыі "Кола сяброў".
Рабочы-будаўнік Аляксей Паўлоўскі праінфармаваў пасла Польшчы Лешака Шарэпку аб парушэннях тэхнікі бяспекі на будаўніцтве завода па вырабу мэблі “ІКЕА” у Магілёве. Заказчыкам завода з’яўляецца ЗТАА ВМГ “Індустры”.
У прыватнасці, Паўлоўскі, які сам працаваў на гэтай будоўлі да свайго звальнення з будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд”, праінфармаваў пасла, у якіх санітарна-бытавых умовах працуюць рабочыя і аб тым, што пару тыдняў таму з-за моцнага ветру абрынулася адна са сцен завода, бо не была належным чынам замацавана.
Аляксей Паўлоўскі выказаўся, што на будоўлі польскія спецыялісты заліваюць падлогу па новай тэхналогіі і таксама могуць пацярпець ад безадказнасці кіраўнікоў магілёўскіх будаўнічых арганізацый, якія ігнаруюць выкананне ўсіх патрабаванняў тэхнікі бяспекі і працоўнага заканадаўства.
Лешак Шарэпка прыняў інфармацыю да ведама і абяцаў разабрацца.
Нагадаем, што прэзідэнт Беларусі Алякснадр Лукашэнка загалаў стварыць у краіне найлепшыя ўмовы для інвестараў. Ягоны загад фактычна паставіў крыж на кантролі будоўляў з боку правяраючых органаў, што фактычна дало магчымасці кіраўнікам розных будаўнічых арганізацый ігнараваць выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі і працоўнага заканадаўства.