Павел Вінаградаў абвясціў галадоўку
https://spring96.org/be/news/53698
2012
2012-06-29T09:05:18+0300
2012-06-29T09:05:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Лідар «Змены» — моладзевага крыла руху «Гавары праўду» — Павел Вінаградаў абвясціў галадоўку. Вінаградаў адбывае 15 суткавы адміністрацыйны арышт у турме на вуліцы Акрэсціна.
Нагадаем, што Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава затрымалі 21 чэрвеня, абодвух звінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі паводле артыкула 17.1. Адміністрацыйнага кодэкса. Аляксандра Арцыбашава затрымалі днём перад флэш-мобам з цацкамі на вуліцы Няміга, а Вінаградава ўвечары дома. Аднак міліцыянты склалі пратакол і заявілі ў судзе, што абодвух затрымлівалі разам.
29 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна, а 15-й гадзіне будзе разгледжаная касацыйная скарга Вінаградава і Арцыбашава.