Кэтрын Эштан заклікае спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/53697
2012
2012-06-29T09:03:38+0300
2012-06-29T09:03:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Заяву Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі распаўсюдзіла ў чацвер яе прэс-служба.
У заяве адзначаецца, што Эштан глыбока занепакоеная шматлікімі паведамленнямі пра пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі цягам апошніх тыдняў. Асобна яна згадала шасцімесячны прысуд Васілю Парфянкову і затрыманне журналіста Андрэя Пачобута.
Таксама прадстаўніца ЕС занепакоена апошнімі заканадаўчымі зменамі, накіраванымі на павелічэнне рэпрэсіўных паўнамоцтваў КДБ і абмежаванне незалежнага маніторынгу грамадскай думкі.
Яна адзначае, што ўсё гэта адбываецца ў час, калі Беларусь рыхтуецца да парламенцкіх выбараў.