viasna on patreon

Пабілі, а потым аштрафавалі

2012 2012-06-27T10:59:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Калінкавічах аштрафавалі раней пабітага міліцыяй 17-гадовага Косьцю Рудзеню, а таксама ягоную сяброўку Натальлю Мальшакову.

Камісія па справах непаўналетніх Калінкавіцкага райвыканкаму 26 чэрвеня пастанавіла аштрафаваць непаўнагадовых Натальлю Мальшакову на 2 мільёны, а Кастуся Рудзеню, зьбітага міліцыяй,— на 2 мільёны 100 тысяч рублёў.

На падставе міліцэйскіх рапартаў і апытаньняў Натальлю абвінавацілі ў тым, што яна ў інтэрнэце ў камэнтары наконт зьбіцьця міліцыяй свайго 17-гадовага сябра «наўмысна абразіла нецэнзурнымі словамі супрацоўнікаў міліцыі пры выкананьні імі службовых паўнамоцтваў».

Кастусю паставілі ў віну зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане, арганізацыю бойкі й непадпарадкаваньне міліцыі. Апрача таго, яму вынесьлі 2 папярэджаньні паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства