viasna on patreon

Помста за “Мусарка”: 40 сутак арышту за няпоўныя два месяцы

2012 2012-06-27T09:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amelchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі бязлітасна помсцяць актывісту Івану Амельчанку за ягоны перфоманс. 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху Амельчанка стаў каля пераапранутага аператыўніка з з самаробным плакатам “Мусарок”.

26 чэрвеня ў другой палове дня яго затрымалі дома і пакаралі адміністратыўным арыштам на 15 сутак за брыдкаслоўе.

15 траўня Іван Амельчанка вырашыў самастойна прыйсці ў міліцыю, паколькі яго цягам апошніх тыдняў пастаянна спрабавалі выклікаць праз бацькоў для дачы тлумачэнняў па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. У аддзяленьні міліцыі Івана адвялі ў асобнае памяшканьне, дзе пратрымалі да позняга вечара,і склалі пратакол. У судзе абвінавацілі у дробным хуліганстве і пакаралі арыштам на 15 сутак.

30 траўня, Іван Амельчанка меўся выйсці з ізалятара на вул. Акрэсціна ў Менску, аднак яго адразу ж завезлі ў Маскоўскі РАУС, дзе склалі пратакол за хуліганства (арт. 17.1 КаАП) і асудзілі на 10 сутак. Як і іншых моладзевыя актывістаў, яго ўтрымлівалі за кратамі да заканчэння візіту Уладзіміра Пуціна ў Менск.

Такім чынам Іван Амельчанка за няпоўныя два месяцы правёў і правядзе за кратамі 40 сутак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства