У Віцебскай вобласці з'явіўся ўжо другі трацейскі суд
Ён будзе дзейнічаць суд пры ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П. М. Машэрава ». У склад суду ўвайшлі выкладчыкі гэтай навучальнай установы.
Трацейскі суд створаны для абароны інтарэсаў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Гэта альтэрнатыўны спосаб абароны правоў, калі самі бакі, без умяшання дзяржавы, вырашаюць свой прававы канфлікт з дапамогай незалежных асобаў.
Пры гэтым бакі могуць самі вызначаць час і дзень вырашэння судовай спрэчкі, а кошты за зварот да трацейскага суду ніжэйшыя, чым звычайныя судовыя выдаткі.
Рашэнне трацейскага суда мае такую самую законную сілу, як рашэнне дзяржаўнага суду. Яно з'яўляецца абавязковым для бакоў і падлягае выкананню ў парадку i тэрмiн, устаноўленыя гэтым рашэннем, альбо на працягу трох дзён з дня ўступлення яго ў законную сілу, калі рашэннем такі тэрмін не ўстаноўлены.
Першы ў Віцебскай вобласці трацейскі суд -- «Наваполацкая трацейская палата» быў зарэгістраваны ў сакавіку мінулага году.