Сяргей Каваленка на 10 сутак змешчаны ў ШЫЗА Магілёўскай калоніі №19
Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка, пакараны з парушэнне рэжыму адбывання "хатняй хіміі", знаходзіцца ў магілёўскай калёніі № 19. Яго жонцы, Алене Каваленка, стада вядома, што 18 чэрвеня Сяргея змясцілі ў штрафны ізалятар нібыта за канфлікт з іншым зняволеным.
Алена Каваленка атрымала трывожны ліст ад мужа, датаваны 17 чэрвеня. Палітвязень піша, што ўмовы ўтрымання для яго адмыслова строгія: адміністрацыя персанальна правярае ягоную тумбачку, за ім усталяваны персанальны нагляд, яго не пускаюць на спортпляцоўку. Ён згадвае таксама, што яму залічылі ўжо два парушэнні, а апошняе, што здарылася – гэта канфлікт з яшчэ адным зняволеным, якога ён лічыць правакатарам. У лісце Сяргей Каваленка піша пра верагоднасць пераводу ў ШЫЗА, але праз колькі дзён ягоная жонка даведалася, што так яно і адбылося.
Як паведаміла жонка Каваленкі Алена, яна атрымала ліст ад мужа, датаваны 17 чэрвеня: «У асноўным ён піша пра сямейныя абставіны, але апошні абзац пісаў відавочна ў спешцы. Ён вельмі ірваны і няскончаны. У ім ён піша, што ў калёніі яму далі два парушэнні. З сабой яму не дазволілі ўзяць ні ежы, ні лекаў, ні паперы, ні асадкі. А ўвогуле з 15-ці лекаў, перададзеных Сяргею ў калонію, адміністрацыя дазволіла перадаць яму толькі пяць”—паводле словаў Алены Каваленкі паведамляе праваабарончы сайт "Віцебская вясна".