viasna on patreon

Пракуратура вынесла папярэджанне Андрэю Бандарэнку за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" (дакумент)

2012 2012-06-21T13:10:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adrej-bandarenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа”. Фота: svaboda.org

Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа”. Фота: svaboda.org

Сёння, 21 чэрвеня, дырэктара ИПУ «Платформа» выклікалі ў пракуратуру г.Менска, дзе яму было вынесена папярэджанне за нібыта дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.

Падставай для папярэджання паслужыў зварот ІАУ «Платформа» ў Міжнародную федэрацыю хакея з заклікам не праводзіць Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя і не спыняцца рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Пракуратура ўбачыла ў звароце «загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь або яе органы».

Як растлумачыў сайту ІАУ «Платформа» Андрэй Бандарэнка:

- Абсурднасць сітуацыі ў тым, што ўлады краіны самі дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, груба парушаюць правы грамадзянаў, ігнаруюць Канстытуцыю. А папярэджанні выносяцца тым, хто адважыўся гэта сказаць. У краіне людзей затрымліваюць за іх погляды, адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзій, фармуюць спісы невыязных, міліцыя жорстка збівае грамадзянаў сваёй краіны, судовая сістэма цалкам падкантрольная ўладам і пазбаўленая незалежнасці, а нам кажуць, што ў краіне ўсё ў поўным парадку і мы наперадзе планеты ўсёй.

Я ўпэўнены, што зварот у МХК толькі падстава. Сапраўдная прычына крыецца ў маіх міжнародных кантактах, дзе я адкрыта распавядаю пра тое, што адбываецца ў краіне. У прыватнасці, я нядаўна вярнуўся з Жэневы, дзе мы абмяркоўвалі неабходнасць ўстановы мандата спецдакладчыка. Гэта зусім не падабаецца прадстаўнікам улады. Ім вельмі хочацца ствараць ілюзію прававой дзяржавы і, калі гэта не атрымліваецца, то бяруцца за знішчэнне тых, хто аспрэчвае іх меркаванне. Алесь Бяляцкі - яскравы таму прыклад.
Але не я парушаю Закон, не я парушаю Канстытуцыю, фальсіфікую выбары, «саджаю» кандыдатаў у прэзідэнты. Не я давёў краіну да поўнай міжнароднай ізаляцыі, не я дэвальваваў рубель, не я браў крэдыты ў 40 мільярдаў даляраў і не я прадаю дзяржаўную маёмасць. Дзяржаве варта задумацца аб тым, што ў створаную ёй карцінку ніхто не верыць. Можна пасадзіць Бандарэнку, але гэта ніяк не зменіць саму сітуацыю.

 

Папярэджанне Пракуратуры г. Менска праваабаронцу Андрэю Бандарэнку (ад 21.06.2012)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства