viasna on patreon

Брэсцкая ДАІ правяла сумесную акцыю з незарэгістраванай арганізацыяй

2012 2012-06-08T21:12:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі каардынатар Грамадскага аб’яднання “Рух за Свабоду" Дзяніс Турчаняк вырашыў высветліць, ці не парушыла мясцовая Дзяржаўтаінспекцыя закон, калі ладзіла масавае мерапрыемства разам з незарэгістранай арганізацый.               

Перад гэтым грамадскі актывіст звярнуўся з афіцыйным запытам у абласную управу ДАІ, каб высветліць, хто на сам рэч з’яўляўся арганізатарам акцый "Дзякуй дзеду за Перамогу!" і "На Берлін!". Гэтыя акцыі з распаўсюдам георгіеўскіх стужак атрымалі шырокі рэзананс, а дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ладзілі іх супольна з аўтаклубам “Патрыёт”. Знайсці кантакты самой грамадскай арганізацыі Турчаняк не здолеў: яна не зарэгістравана. З абласной управы ДАІ каардынатар “Руху за Cвабоду” атрымаў адказ, што гэтая ўстанова не мае кампетенцыю ў гэтым пытанні.

Дзяніс Турчаняк мяркуе, што ініцыятыва правядзення згаданых акцый належыла самой управе ДАІ, аднак, каб не выглядала так, што менавіта супрацоўнікі праваахоўных органаў самастойна распаўсюджвалі георгіеўскія стужкі, была вылучаная версія пра супрацоўніцтва ДАІ у гэтым пытанні з аўтаклубам “Патрыёт”. “Я хачу, каб органы дзяржаўнай улады гулялі ў такім жа прававым полі, у якім прымушаюць гуляць нас, - зазначыў Турчаняк. - Нейкае абвяржэнне павінна быць, бо такога клуба не існуе”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства