Да Мікалая Статкевіча звярнуліся дэпутаты Бундэстага
Дэпутаты Бундэстага
ФРГ Ута Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнес звярнуліся з
адкрытым лістом да Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме.
У пасланні яны выказваюць палітвязню поўную падтрымку, як аднаму іх лідэраў апазіцыі
ў Беларусі.
«Мы ведаем, - пішуць дэпутаты, -, што на цябе аказваўся і працягвае аказвацца моцны
маральны, псіхічны і фізічны ціск. Глыбока закранулі нас два няшчасныя выпадкі,
якія адбыліся з табой у калоніі. Моцным рэпрэсіям і ціску падвергнулі не толькі
цябе, але і тваю сям'ю. Тым не менш, ты стойка перанёс гэта і змог захаваць свае
палітычныя перакананні і пазіцыю для будучыні Беларусі. Гэта не змянілася нават
пасля таго, як у студзені гэтага года ты быў прысуджаны да трох гадоў
узмоцненага турэмнага рэжыму».
Дэпутаты Бундэстага працягваюць патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных
зняволеных з турмаў і калоній, а таксама выканання ў дачыненні да іх канстытуцыйных
працэдур і прадастаўлення ім медыцынскага забеспячэння.
Файлы
- solidarittstatkevich-korr.pdf (0.06 Mb)