viasna on patreon

Праваабаронцы фіксуюць гісторыю

2012 2012-05-11T10:49:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maliej-marafoniec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей, праваабаронца з Берасця

Уладзімір Малей, праваабаронца з Берасця

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін заснаваў аматарскую відэастудыю, дзе з калектывам аднадумцаў здымае відэафільмы на праблемную тэматыку. Улічваючы род дзейнасці Вялічкіна, большасць фільмаў атрымліваецца з праваабарончым ухілам. Сярод іх - "Псіхіятрычная экспертыза як сродак уздзеяння","Бег за свабоду Алеся Бяляцкага", "Пальчыкі або ўрок гісторыі. Брэст учора і сёння", "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Берасьце" і г. д. Па словах Вялічкіна, сюжэты падкідвае само жыццё, нічога і выдумляць не трэба. Да брэсцкіх праваабаронцаў звяртаецца шмат людзей, чые правы парушаны, але шкада, кажа Вялічкін, што не ўсе пагаджаюцца зняць свае гісторыі на відэаплёнку. Людзі баяцца “засвяціцца” і мець яшчэ большы ціск ад улады. Хаця, як паказвае жыццё, улада менш чапляецца да чалавека, які не баіцца гаварыць пра ганенні, лічыць праваабаронца.

Калектыў відэастудыі яшчэ вучыцца, набывае вопыт, каб фіксаванне сучаснай гісторыі набыло больш прафесійны характар. Відэа можна паглядзець на spring96.org  і brestspring.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства