viasna on patreon

Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Гомеля адзначылі Дзень Перамогі

2012 2012-05-10T12:09:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/veterany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Гомеля адзначылі Дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінуўшых: усклалі кветкі і вянкі да Вечнага агню. На гэтым месцы прайшоў і афіцыйны мітынг. Пасля ўскладання кветак для Вечнага агню актывісты апазіцыйных  партый і рухаў накіраваліся на Плошчу паўстання – тут размешчаны помнік ахвяраў канцлагеру. У гады вайны на гэтым месцы загінулі каля 100 тысяч чалавек, але ў Дзень Перамогі ўлады традыцыйна ігнаруюць дадзены помнік і не ўскладаюць сюды кветкі.

Каардынатар па стварэнню партыі «БХД» Юрый Клімовіч тлумачыць такое выбарачнае стаўленне да герояў і ахвяр вайны адсутнасцю «загаду зверху». «У нас усё робіцца па ўказцы. Сказала кіраўніцтва ўскладаць кветкі каля Вечнага агню – ускладаюць. Не загадалі несці кветкі да месца, дзе нявінна загінулі 100 тысяч чалавек – ніхто і не нясе. У мінулым годзе мы сабралі подпісы, каб дадзенае месца – былы канцлагер, было неяк ушанавана і абазначана, каб хоць нейкую агароджу паставілі тут. Але за год, як мы бачым, нічога не змянілася», - адзначае Юрый Клімовіч.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў лічыць, што ўлады не зацікаўлены, каб уздымаць праблему зняволеных, ахвяраў канцлагеру. «Хоць гэта неад'емная частка гісторыі, але ўся ўвага надаецца перамозе ў вайне, таму, што адбывалася ў 1945 годзе, але ўвага не надаецца простым людзям, якія сталі ахвярамі вайны, бязвінна загінулі ў канцлагерах», - мяркуе палітык.

Гомельскія актывісты Беларускай партыі «Зялёныя» адзначылі Дзень перамогі ўскладаннем кветак да помніка героям-вызваліцелям ў студэнцкім скверы, а таксама да помніка героям-апалчэнцам на беразе ракі Сож.

Актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» правялі 8 мая антыалкагольную акцыю, прымеркаваную да Дня перамогі. Лозунг акцыі быў «Дзяды перамаглі фашызм, а нам трэба перамагчы алкагалізм». Маладыя людзі распаўсюдзілі сярод мінакоў на вуліцах Гомеля каля двух тысяч улётак са слоганамі «Дзед ваяваў, каб ты піў? Не, каб ты жыў!» і тэкстамі пра шкоду алкаголю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства