viasna on patreon

Статкевіча – старэйшага павіншавалі з Днём Перамогі

2012 2012-05-10T12:04:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stat-novy-god.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 9 мая павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з Днем Перамогі і пажадалі яму моцнага здароўя і найхутчэйшай сустрэчы з Мікалаем Статкевічам, які цяпер знаходзіцца ў Магілёўскай турме № 4. Пагаварылі пра магчымую амністыю 3 ліпеня і вызваленне палітвязняў, пра сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў дзяржаве.

– Віктар Паўлавіч сапраўдны ветэран, якога мы ўсе вельмі паважаем за мужнасць, -- паведаміў старшыня гарадской суполкі “Руха “За свабоду” Віктар Сырыца. -- У гады вайны ён дапамагаў партызанам знішчаць нямецкія камунікацыі. Ад смерці яго ўратаваў родны бацька, закрыўшы сваім целам ад нямецкай кулі. Таму мы стараемся заўсёды павіншаваць Віктара Паўлавіча Статкевіча са святамі і маральна падтрымаць у цяперашні нялёгкі для яго час,- патлумачыў Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства