Асамблея НДА адмяніла кангрэс
Так і не ўдалося аргкамітэту Кангрэсу Асамблеі НДА дамовіцца
зь Міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB), які адмовіў у памяшканьні для правядзеньня ў Менску 5-6
траўня Асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў (VII Кангрэс
Асамблеі НДА). Арэндадаўца спаслаўся на ўказаньне зь Менскага
гарвыканкамe і за два дні да мерапрыемства скасаваў ранейшыя
дамоўленасьці.
Арганізатары наведалі Менгарвыканкам дзеля высьвятленьня прычынаў адмовы, але
прадстаўнікі гарадзкіх уладаў не захацелі нічога тлумачыць
і прапанавалі запісацца на прыём.
На Кангрэс у Менск зьбіраліся прадстаўнікі амаль 200 няўрадавых
арганізацыяў з усёй Беларусі дзеля абмеркаваньня праблемаў грамадзянскай
супольнасьці і далейшых шляхоў разьвіцьця няўрадавага сэктару краіны.
Таксама арганізацыі-ўдзельнікі меліся абраць новы склад Працоўнай групы
Асамблеі НДА, якая зьяўляецца найбольш прадстаўнічай парасонавай структурай
беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Cтаршыня працоўнай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч: «Адмова
ў правядзеньні буйнога форуму грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі
яшчэ раз сьведчыць пра тое, што ўлады Беларусі працягваюць супрацьпастаўляць
сябе грамадзтву. Відавочна, што гэта палітычнае рашэньне, якое прымалася
ня ў сьценах Менгарвыканкаму. Тым ня менш, мы будзем
адстойваць свае правы на грамадзкую дзейнасьць».
Асамблея НДА — найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднаньне няўрадавых
дэмакратычных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, якое спрыяе
разьвіцьцю дэмакратычнай прававой дзяржавы і ўплывае на зьмены
ў грамадзтве. Заснаваная ў 1997 годзе, асацыяцыя
на сёньняшні момант налічвае болей за 300 сябраў. Асамблеі
тройчы адмаўлялі ў рэгістрацыі ў Беларусі. У 2011 годзе Асамблея
НДА была зарэгістраваная ў Літве.