Да Севярынца прыехалі з прысмакамі і кнігамі
Баранавіцкія грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Таццяна Малашчанка, Галіна Ярашэвіч і Віктар Сырыца 3 траўня наведалі вёску Куплін Пружанскага раёна, дзе адбывае пакаранне ў выглядзе “хіміі” сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Сустрэча адбылася а 18 гадзіне, калі Павел заканчвае працу на мясцовым прыватным прадпрыемстве і да 20 гадзінаў вечара мае вольны час.
Пасля абавязковай рэгістрацыі госці паразмаўлялі з палітвязнем за кубачкам гарбаты ў альтанцы, якая месціцца ля будынка камендатуры. Па словах Віктара Сырыцы, Павел выглядае добра, бадзёры, шмат апавядаў пра сваю працу, стасуткі з іншымі асуджанымі і адміністрацыяй. Вельмі эмацыйна і натхнёна гаварыў пра гісторыю Купліна і знакамітых асобаў мясцовага краю. Госці пажадалі Паўлу Севярынцу найхутчэйшай свабоды і падаравалі вязню беларускага сала з цыбуляю і баранавіцкіх прысмакаў. Але найбольш Павал ўзрадаваўся прывезеным кнігам, бо паралельна з’яўляецца яшчэ і загадчыкам бібліятэкі ў камендатуры.