viasna on patreon

Салігорскі лесапарк будуць рубіць

2012 2012-04-19T15:10:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-les-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да такой высновы прыйшлі актывісты кампаніі “Абаронім лес”, атрымаўшы афіцыйныя адказы Салігорскай інспекцыі прыродных рэсурсаў ды мясцовага райвыканкаму на свае запыты па праблеме высечкі ландшафтна-рэкрэацыйных зонаў гораду.

Інфармацыя пра чарговыя намеры па высечцы салігорскага леспарку з’явілася яшчэ напрыканцы сакавіка. Абаронцы лесу адразу пачалі біць трывогу - звяртацца па дапамогу ў незалежныя СМІ ды накіроўваць скаргі ў разнастайныя дзяржорганы. Зрэшты, адказы чыноўнікаў літаральна дублявалі адзін аднаго.

Салігорскі выканкам ухіліўся ад прамога адказу на пытанне, ці плануецца далейшая высечка адзначанай рэкрэацыйнай зоны пад будаўніцтва чарговага шматпавярховіка ў зялёным трохкутніку на скрыжаванні вуліц Заслонава і Казлова, ды праігнараваў патрабаванне актывістаў аб правядзенні грамадскага абмеркавання палітыкі мясцовых уладаў у галіне горадабудаўніцтва. Чыноўнікі ў чарговы раз нагадалі, што мінулая высечка лесу была зроблена на законнай падставе і пасля заканчэння будаўніцтва будуць праведзены кампенсацыйныя высадкі кустоў і дрэў.

У адказе начальніка Салігорскай прыродаахоўнай інспекцыі А. Г. Гарнішэўскага слова ў слова паўтараецца выканкамаўскі тэкст. Галоўны ахоўнік прыроды, аднак, у канцы свайго ліста прагаварыўся і фактычна пацвердіў, што будаўніцтва дургога шматпавярохвага дома і, адпаведна, высечка ландшафтна-рэкрэацыйныай зоны плануецца.

Актывісты кампаніі “Абаронім лес” заявілі, што ў выпадку новай высечкі салігорскага лесапарку будуць звяртацца ў рэспубліканскія праваахоўныя органы і даводіць разбіральніцтва да крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства