viasna on patreon

Бабруйск: “Паэтычны” паклёп на Галіну Смірнову (фота)

2012 2012-04-18T15:36:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smirnova_halina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка АГП з Бабруйска Галіна Смірнова

Актывістка АГП з Бабруйска Галіна Смірнова

Невядомыя ўначы закідалі паклёпніцкімі ўлёткамі пад’езд, у якім жыве бабруйская актывістка АГП Галіна Смірнова.

- Недзе а сёмай гадзіне раніцы да нас зайшоў сусед і сказаў, што на сценах пад’езда вісяць гэтыя ўлёткі, - распавядае муж актывісткі Аляксандр Смірноў. – Ён ішоў на працу і ўбачыў іх паўсюль, у тым ліку на сценах і ў паштовых скрынях. Канешне ж, я адразу расказаў жонцы, і мы пайшлі адклейваць усё. Але ў паштовых скрынях напэўна нешта засталося. Праверылі і суседнія пад’езды - там, здаецца, чыста.

На ўлётках пад назвай “Знай наших!” размешчаны “паэтычны твор”, якому папярэднічае тэкст са зместам кшталту “паважаныя суседзі, а ці ведаеце вы, хто на самой справе жыве побач з вамі ў гэтым доме?” Некаторыя паперкі былі прымацаваныя да сцен налепкамі “БХД”.

- Аўтар вершаў “прайшоўся” па ўсёй нашай сям’і, - кажа Галіна Смірнова. – Напісаў і пра мяне, і пра мужа, і пра сына з дачкой. Прычым мне ў дакор ставіцца тое, што працую прыбіральшчыцай, дачцэ – што яна артыстка, а пра сыну ўвогуле прыпісалі, што ён адседзеў тэрмін за збіццё чалавека, хоць такога зусім не было. Таксама гэты “паэт” нейкія нашы сямейныя праблемы вынес вонкі.

На думку спн. Галіны, гэта справа рук КДБ:

- Бо міліцыя наўрад ці будзе такім займацца. Напэўна, яны спадзяваліся, што мы спалохаемся, але хачу адзначыць, яны не дасягнулі сваёй мэты.

Смірновы кажуць, што ў іх нармальныя суседзі, якія ўсё разумеюць.

Аляксандр Смірноў
Невядомыя закідалі паклёпніцкімі ўлёткамі пад’езд бабруйскай актывісткі АГП Галіны Смірновай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства