На волі – Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка
14 красавіка, напярэдадні напярэдадні Вялікадня, на свабоду выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які адбываў пакараньне ў калоніі “Віцьба-3”. На другі дзень раніцай з Магілёўскай калёніі №15 быў вызвалены Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі». Указ аб памілаваньні падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Андрэй Саннікаў быў
узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 14 траўня 2011 г. судом
Партызанскага раёна г.Менску па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых
беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэньнем маёмасьці і
узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) да 5 гадоў пазбаўленьня волі ва
ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі №3 у Віцебску.
Зьміцер Бандарэнка узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 27 красавіка
2011 г. судом Першамайскага раёна г.Менску па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і
падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у
іх) да 2 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Знаходзіўся ў
калоніі №15 у Магілёве.
КАМЕНТАРЫ
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан: “Ввітаю навіну аб тым, што былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і арганізатар яго кампаніі Зміцер Бандарэнка цяпер вольныя і могуць уз’яднацца са сваімі сем’ямі і сябрамі. Я заклікаю ўлады Беларусі безумоўна вызваліць зараз усіх іншых застаюцца палітычных зняволеных і зняць усе абмежаванні на ажыццяўленне грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта, несумненна, будзе спрыяць магчымасці прасоўвацца наперад у напрамку паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю”.
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле: “Гэта першы фундаментальны крок, якога, натуральна, можна было чакаць у сітуацыі, калі кіраўнік дзяржавы абяцаў прабачыць тым, хто пра гэта прасіў. ЕС неаднаразова падкрэсліваў, што ўсе палітычныя зняволеныя павінны быць вызвалены і рэабілітаваныя, толькі тады мы можам разглядаць нармалізацыю адносінаў з Мінскам”.
Старшыня АБСЭ, ірландскі віцэ-прэм’ер Эйман Гілмар: “Гэта цудоўная навіна для Саньнікава, яго сям’і і сяброў, але я надалей занепакоены лёсам іншых зьняволеных апазыцыянераў, асабліва былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Я заклікаю прэзідэнта Лукашэнку працягнуць гэтую пазытыўную тэндэнцыю і вызваліць усіх астатніх зьняволеных апазыцыянераў”.
Спецыяльны дакладчык ПАРЕ па Беларусі Андрэс
Херкель: “Вызваленьне
беларускага апазіцыйнага лідэра Андрэя Саньнікава - вельмі пазітыўная навіна. І
за ёй рушыла ўслед адразу другая: вызвалілі і давераную асобу Саньнікава ў час
прэзідэнцкай кампаніі - Зміцера Бандарэнку… Ёсьць надзея, што яшчэ некалькі
палітвязняў выйдуць на волю. Пра што
гэта кажа? З
аднаго боку можна дзякаваць адпаведныя санкцыі Еўрапейскага Саюза. У
дачыненьні да гэтых санкцый - абмежаваных і накіраваных толькі на асобы і
прадпрыемствы, непасрэдна звязаных з рэжымам Лукашэнкі - было спачатку шмат
скепсісу, але цяпер мы маем канкрэтны вынік... Аднак
не варта ўсё ж думаць, што Лукашэнка робіць нешта для таго, каб выправіцца,
стаць больш еўрапейскім. Не, ён
вызваляе зьняволеных пад ціскам абставінаў…”
Міністэрства замежных спраў Польшчы:
“Вязень сумленьня, кандыдат на пасаду прэзыдэнта пасьля паўтарагадовага
знаходжаньня ў турме выйшаў сёньня на волю. Міністэрства замежных спраў
Польшчы паўтарае свой заклік да неадкладнага вызваленьня ўсіх астатніх
палітычных зьняволеных у Беларусі. Хочам таксама выказаць беларускаму народу, у прыватнасьці тым, якія
церпяць перасьлед, і іх сем’ям, найлепшыя пажаданьні з выпадку Велікодных
сьвятаў”,– гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы.
Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Я вельмі рады, шчыра рады гэтай навіне. Мы гэтага чакалі, я думаю, што наступным будзе Зьміцер Бандарэнка, які таксама напісаў прашэньне пра памілаваньне. Гэта вынікае з выказваньня Лукашэнкі пра тое, што ён адпусьціць тых, хто напісаў такія прашэньні. Што датычыць іншых беларускіх палітвязьняў, то тут складана прагназаваць. Але я думаю, што да канца года мы ўсіх іх пабачым на волі, магчыма, пасьля парлямэнцкіх выбараў”.