18 чэрвеня спецбрыгадай “Тайфун” у г. Дуброўна Віцебскай вобласьці быў затрыманы наклад чарговага нумару “Предпринимательской газеты”, падрыхтаваны журналісцкім калектывам «Белорусской деловой газеты».
https://spring96.org/be/news/513
2003
2003-06-19T10:00:00+0300
2003-06-19T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
«Предпринимательская газета» была надрукаваная ў друкарні г. Смаленску накладам 5 000 экземпляраў і перавозілася ў Мінск. Затрыманьне праводзілася супрацоўнікамі, якія ехалі на службовым аўтамабілі з бартавым нумарам 247, дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 0228 ВТ пасьля праходжаньня расійскага і беларускага мытных пастоў. Прычыны затрыманьня накладу, які знаходзіцца ў РУУС г. Дуброўна, супрацоўнікамі органаў не называліся – “дзеля высьвятленьня”, як сказалі кіроўцу-перавозчыку.
Паводле БДГ.