viasna on patreon

Лябедзька аспрэчвае забарону выезду за мяжу ў судзе

2012 2012-03-27T13:33:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся ў суд з пазовам да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.

"Я патрабую прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні майго канстытуцыйнага права на свабоду перамяшчэння", — кажа Анатоль Лябедзька

- Пакуль у Беларусі не адменена Канстытуцыя, я лічу, што ў мяне ёсць цэлы шэраг правоў, а не толькі абавязкаў. Калі яны парушаюцца, я як чалавек, які паважае самога сябе, павінен гэтыя правы абараняць. Можна і патрэбна выкарыстоўваць розныя інструменты, у тым ліку чаго ў нас дэ-факта няма, судовую сістэму, разам з тым збяру "аўтографы" тых, хто спрычыніўся да парушэння маіх правоў.

У пачатку сакавіка на памежным пераходзе "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы памежнікі заявілі Анатолю Лябедзьку, што яму забаронены выезд з Беларусі. На працягу гэтага месяца стала вядома, што за мяжу не былі выпушчаныя таксама палітыкі - Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Валеры Ухналёў; праваабаронцы - Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Бандарэнка, Гары Паганяйла; журналісты - Жана Літвіна, Міхаіл Янчук, Андрэй Дынько.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства