viasna on patreon

У Гародні міліцыя апярэджвае гарвыканкам

2012 2012-03-20T15:02:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікі мітынгу ў Гародні на Дзень Волі 25 сакавіка дагэтуль не атрымалі афіцыйнага адказу з мясцовага гарвыканкаму.

Тым часам на кватэру да аднаго з падпісантаў заявы Вадзіма Саранчукова, старшыні гарадской рады Партыі БНФ, ужо прыходзіў прадстаўнік міліцыі з папярэджаннем пра недапушчальнасць несанкцыянаваных мерапрыемстваў і адміністратыўную адказнасць за іх правядзенне.

Атрымліваецца, што міліцыя апярэджвае ў сваіх дзеяннях прадстаўнікоў мясцовых уладаў.      

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства