viasna on patreon

Салігорская грамада склала свой "чорны спіс"

2012 2012-03-20T13:32:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/black_list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія дзеячы Салігорску у свой “чорны спіс” ўнеслі асобаў, датычных да палітычнага пераследу і фальсіфікацый выбараў у рэгіёне.

Гэта больш за два дзясяткі чалавек, сярод іх такія адыёзныя прадстаўнікі ўлады, як старышыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі, начальніца ідэалагічнага аддзелу Ларыса Жукава, намеснік начальніка Салігорскага РАУС Георгій Крывальцэвіч. У спісе значацца і некалькі салігорскіх суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды.

У пералік патрапілі таксама асобы, якія ўжо не займаюць высокіх пасадаў, але “засвяціліся” ў мінулым. Такім чынам у спіс быў унесены былы намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму па ідэалагічнай працы Анатоль Казакевіч, які нясе персанальную адказнасць за фальсіфікацыі на выбарах апошніх гадоў у рэгіёне.

Як адзначаюць аўтары ініцыятывы, спіс ствараўся на падставе праваабарончых маніторынгаў, судовых пастановаў ды асабістых сведчанняў грамадскіх актывістаў. Спіс не поўны і будзе паступова папаўняцца і ўдакладняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства