За “Сьметнік гісторыі" – 10 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/50871
2012
2012-03-17T19:50:00+0300
2012-03-17T19:50:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/smietnik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Савецкага раёна Менска ў другой палове дня 16 сакавіка асудзіў актывіста "Zмены" Уладзіміра Бачылу на 10 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністратыўны пратакол, скаладзены на Арцёма Кузьміна быў накіраваны на дапрацоўку ў Савецкі РУУС.
Нагадаем,14 сакавіка побач з будынкам Менскай гарадской філармоніі актывісты размясцілі партрэты Муамара Кадафі, Уладзіміра Пуціна, Леаніда Кучмы і Аляксандра Лукашэнкі з подпісам "На сметнік гісторыі".