Альтэрнатыўных крыніц інфармацыі паболела
Напрыканцы лютага ў шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці аднавілі свой выхад цэлы шэраг недзяржаўных маланакладных газет і інфармацыйных бюлютэняў.
“Я рады, што мы нарэшце здолелі аднавіць выхад нашых газет, - кажа журналіст з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч. – Няхай яны і маланакладныя, але ў людзей у рэгіёне выклікаюць вялікую цікавасць. Альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ў Магілёўскай вобласці не хапае, тым больш, што далёка не ўсе людзі ў рэгіёнах карыстаюцца інтэрнэтам. Таму маланакладныя газеты разыходзяцца вельмі добра. Тым больш, што і тэмы яны падымаюць актуальныя для мясцовага насельніцтва. Так, у газеце “Паходня”, выдаўцом якой я з’яўляюся, шмат матэрыялаў пра парэшэнне правоў працоўных, праваабарончых матэрыялаў, артыкулаў пра сацыяльна-эканамічны стан рэгіёна”.
Распаўсюднікі газет у рэгіёнах адзначаюць, што цікаўнасць да альтэрнатыўных крыніц інфармармацыі вельмі высокая. На працягу лютага і пачатку сакавіка ў Магілёўскай вобласці аднавілі свой выхад восем дэмакратычных выданняў.