viasna on patreon

Пінскія ўлады забаранілі літаратурную вечарыну

2012 2012-03-09T13:59:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedir-odrach-foto-odracha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У вёсцы Місяцічы Пінскага раёну планавалася правядзенне творчай імпрэзы з нагоды стогадовага юбілею ўкраінскага пісьменніка Фёдара Одрача, які нарадзіўся ў гэтых мясцінах.

З ініцыятывай правядзення вечарыны выступілі сябры украінскай навукова-педагагічнай суполкі «Берагіня», якая афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі. Меркавалася, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел госці з Украіны, якія грунтоўна даследуюць літаратурную і журналісцкую творчасць Одрача, якая дагэтуль выклікае вялікую цікавасць у чытачоў.  

За адпаведным дазволам на правядзенне вечарыны арганізатары звярнуліся спачатку ў мясцовы сельвыканкам, але ў выніку атрымалі адмоўны адказ ад раённых уладаў. У якасці прычыны для забароны мерапрыемства чыноўнікі спаслаліся на тое, што Фёдар Одрач быў удзельнікам Украінскай паўстанцкай арміі і змагаўся з Чырвонай Арміяй. Спробы давесці, што непасрэднага ўдзелу ў збройнай барацьбе ён не прымаў і ў часе баявых дзеянняў ужо выехаў у эміграцыю, поспеху не мелі.

Замест забароненай літаратурнай вечарыны ў вёсцы, дзе 13 сакавіка 1912 года нарадзіўся Фёдар Одрач, сябры “Берагіні” зараз плануюць адсвяткваць юбілей пісьменніка у больш сціплых умовах у Брэсце.       

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства