Супраць “маладафронтаўцаў” здзейсьнены “хапун”
7 сакавіка каля 20 гадзін вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева. Гэта адбылося каля плошчы Незалежнасьці ў Менску. На дадзены момант сувязь з імі адсутнічае.
Прыкладна праз гадзіну міліцыя паасобку па месцы жыхарства затрымала “маладафронтаўцаў” Міхася Мускага і Змітра Крэмянецкага. Пазьней стала вядома, што іх адвезлі ў Ленінскі РУУС Менска. На іх складзеныя пратаколы за ўдзел у акцыі-перфомансе што адбылася 29 лютага калі будынку Міністэрства замежных спраў Беларусі “Падцярыцеся!”. Ранкам невядомыя юнакі закідалі МЗС рулонамі туалетнай паперы.
Праваабаронцы мяркуюць, што Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева маглі затрымаць, каб прывесці ў выкананньне прысуд Віцебскага суду, які завочна асудзіў іх 22 лютага на трое сутак арышту за нібыта дробнае хуліганства.
Суды над Міхасём Мускім і Змітром Крэмянецкім адбудуцца ў судзе Ленінскага раёну Менску ў нядзелю 11 сакавіка.