Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё
Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў
чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”,
"Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы
каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы
пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – сітуацыя, якая склалася ў сувязі з прапановай
з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу і
амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага
звязу.
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ён распавядае пра асаблівасці адміністратыўнага пераследу актывіста Паўла Вінаградава, а таксама пра гісторыю ганебнай практыкі адвольных затрыманняў на Беларусі.
У “Праваабарончым календары” – гісторыя і сучасная канцэпцыя Міжнароднага жаночага дня, які Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў адзначае ў знак заахвочвання і абароны раўнапраўя жанчынаў.
Слухаць праграму: