Суд дазволіў сваякам сустрэцца зь Сяргеем Каваленкам
Судзьдзя Першамайскага суду Віцебску Алена Жук дазволіла сваякам Сяргея Каваленкі сустрэцца зь ім у Менскім рэспубліканскім турэмным шпіталі, які цяпер знаходзіцца пры Менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Жонка вязьня Алена Каваленка паведаміла, што
ў панядзелак, 5 сакавіка, на сустрэчу зь Сяргеем паедуць
яго маці Лідзія і брат Віталь.
Сяргей Каваленка, які на знак пратэсту галадуе са сьнежня
2011 году, на гэтым тыдні быў пераведзены ў турэмны шпіталь
зь Віцебскага СІЗА. За час галадоўкі ён ужо страціў каля
30 кіляграмаў вагі, але працягвае галадоўку, дамагаючыся пераводу
ў цывільны шпіталь і скасаваньня прысуду.
Актывіста КХП БНФ пакаралі 2 гадамі і 1 месяцам зьняволеньня за парушэньне
рэжыму адбыцьця пакараньня пасьля суду за вывешваньне бел-чырвона-белага
сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2011 годзе.