Салігорская моладзь падтрымала зняволенага Івана Шылу (фота)
Арыштавнага напярэдадні ўручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь” і зняволеннага на 22 дні арганізатара мерапрыемства Івана Шылу падтрымалі паплечнікі з Салігорска.
22 лютага па ўсім горадзе з’явіліся плакаты з інфармацыяй аб арышце маладзёна і патрабаваннем яго вызвалення. Таксама паплечінікі ды сябры Івана даслалі яму лісты з словамі падтрымкі:
- Сумна, але апошнім часам мы ўжо неяк прызвычаіліся да “сутак”. Натуральна, многія палітвязні зняволены на значна даўжэйшыя тэрміны, але 20 дзён за кратамі па палітычных матывах таксам з’яўляюцца недапушчальнымі, - кажа салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына.
Па словах маладзёна, натхніла іх на больш актыўныя дзеянні ў гэтым пытанні салідарнасць польскіх студэнтаў, якія зладзілі акцыю ў падтрыміку Івана Шылы каля рэктарату Універсітэту Сілезіі ў Катовіцах. Менавата там апошнія два гады навучаецца арыштаваны ў Мінску маладзён.