viasna on patreon

Івана Шылу пакідаюць на тры тыдні ў ізалятары

2012 2012-02-15T09:33:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адзін з лідэраў «Маладога фронту» Іван Шыла, затрыманы спецназаўцамі міліцыі напярэдадні ўручэньня «маладафронтаўскай» прэміі «Люблю Беларусь», знаходзіцца ў Цэнтра ўтрыманьня правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна. Як паведамілі бацькам апазыцыянэра, тут Іван застанецца на бліжэйшыя тры тыдні.

Наста Палажанка заявіла «Свабодзе», што Шыла павінен адседзець 22 сутак за леташнюю акцыю падтрымкі Зьмітра Дашкевіча каля калёніі ў Горках, а таксама за ўдзел у летніх акцыях пратэсту пратэсту ў Салігорску.

У турме на Акрэсьціна ўдакладнілі: з улікам, што раней суды ўжо абвінавацілі Івана Шылу ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях, ніякіх перасудаў ня будзе і наступныя 22 дні ён правядзе за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства