viasna on patreon

Баранавіцкі гарадскі суд традыцыйна на баку міліцыі

2012 2012-02-09T11:21:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-vajceshyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лютага Баранавіцкі раённы (гарадскі) суд разглядаў справу грамадскага актывіста Аляксандра Вайцешыка. Суддзя Гарбачык Н.Н. прызнала яго вінаватым па арт. 364 КК за нанясенне цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі і прысудзіла А.Вайцешыку 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна.

Раней мы паведамлялі, што 27 ліпеня 2011 года прыйшоўшага дахаты грамадскага актывіста ўжо чакаў невядомы ў цывільным. Як потым высветлілася, ім аказаўся маёр міліцыі Аляксандр Пахамовіч, які хацеў другі раз зняць у Вайцешыка адбіткі пальцаў. На запыт, хто ён такі, незнаёмец адказаў, што пытанні тут будзе задаваць ён. Калі Аляксандр пачаў выходзіць з кухні, незнаёмец напаў на яго і стаў закручваць рукі і наносіць удары. Па выніках судмедэкспертызы Вайцешыку было нанесена 22 удары па галаве і корпусу. У сваю чаргу супрацоўнік міліцыі даводзіў суду, што Аляксандр Вайцешык напаў на яго першы і нанёс яму 5 удараў.

Нягледзячы на тое, што сведкі падцвердзілі праўдзівасць словаў і дзеянняў Аляксандра Вайцешыка, баранавіцкі гарадскі суд традыцыйна падтрымаў бок праваахоўных органаў.

 

фота: Аляксандр Вайцешык

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства