viasna on patreon

У Магілёве заснаваны турнір па міні-футболу імя журналіста Эдуарда Брокарава

2012 2012-01-30T13:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brokarau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

Першае спаборніцтва паміж чатырма камандамі адбылося ў нядзелю 29 студзеня.

У турніры па міні-футболу прымалі ўдзел дзьве каманды з Магілёва і па адной з Горак і Мінску. Перамогу святкавала магілёўская каманда.

“У якасці прыза каманда-пераможца атрымала сімвалічны кубак. Агулам жа прыйшло пагуляць у міні-футбол і падтрымаць свае каманды каля 50 чалавек. Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі”, - гаворыць актывіст Юрый Стукалаў.

Заснавальнікам турніру з’яўляе аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу, актывісты якога адзначаюць, што турнір будзе праходзіць і надалей.

Трэба адзначыць, што турнір па міні-футболу з’яўляўся адным з мерапрыемстваў, якое праходзіла ў Магілёве ў межах нефармальнага святкавання 435 гадавіны з моманту атрымання горадам Магдэбургскага права.

Нагадаем, што Эдуард Брокараў -- журналіст і грамадскі дзеяч, заснавальнік горацкай газеты “УзГорак”. Адыйшоў ад нас у 2010 годзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства