viasna on patreon

БАЖ падрыхтаваў агляд “Парушэнні правоў журналістаў і СМІ ў 2011 г.”

2012 2012-01-23T14:17:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj-logo.jpg

Новы выпуск электроннага бюлетэню “СМІ ў Беларусі”, прысвечаны парушэнням правоў журналістаў цягам мінулага года, даступны ў pdf  на беларускай, англійскай і рускай мовах у раздзеле “Маніторынгі”.
“Вызначальны ўплыў на развіццё сітуацыі са СМІ ў Беларусі ў 2011 г. зрабіў палітычны і эканамічны крызіс у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2011 г. і наступных рэпрэсій супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці”, - гаворыцца ў аглядзе.

Паводле БАЖ, найбольш сур’ёзнымі парушэннямі правоў незалежных СМІ і журналістаў у 2011 г. былі:

- крымінальны пераслед журналістаў;
- масавыя затрыманні журналістаў у часе акцый пратэсту на працягу ўсяго 2011 г.;
- пазбаўленне «Аўтарадыё» права на вяшчанне і зыскі аб спыненні выпуску газет «Народная воля» і «Наша Ніва»;
- вяртанне ў Беларусь «чорных» спісаў артыстаў, літаратараў, музыкаў;

- абмежаванне свабоды дзейнасці ў інтэрнэце;

- узмацненне эканамічнай дыскрымінацыі незалежных СМІ.

Беларускамоўная версія бюлетэню

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства