viasna on patreon

Брэсцкія актывісты Руху “За свабоду” судзяцца з выканкамам

2012 2012-01-23T10:28:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruchzasvabodu_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 24 студзеня прызначана паседжанне ў судзе Ленінскага раёна Брэста, якое тычыцца нежадання мясцовых уладаў паведаміць прадстаўнікам грамадскасці пра выкананне рашэння пра рэканструкцыю аднаго з гандлёвых аб’ектаў у цэнтры горада.

 

Размова ідзе пра гандлёвы цэнтр “Масква” на праспекце Машэрава ў Брэсце, рэканструкцыя якога была даручана арганізацыі “Санта-Сервіс”. Раней у гэтым гандлёвым цэнтры знаходзіліся аб’екты грамадскага харчавання і прадуктовая крама самаабслугоўвання. Аднак пасля змены ўласніка істотна змяніўся ня толькі профіль гандлёвых кропак (зараз тут ажыццяўляецца продаж бытавой тэхнікі і тавараў для дзяцей), але і аблічча самога будынку.

 

Таму брэсцкія актывісты Руху “За свабоду” вырашылі атрымаць у гарвыканкаме звесткі пра тое, якія патрабаванні архітэктурнага кшталту былі да новага ўласніка падчас рэканструкцыі і ці была ўзгоднена сама рэканструкцыя з адпаведнымі структурамі Міністэрства культуры.

 

Аднак з Брэсцкага гарвыканкама аўтары звароту атрымалі ліст, які ніякім чынам не адказвае на пастаўленыя пытанні. Як паведаміў адзін з ініцыятараў звароту Сяргей Вакуленка, прадстаўнікі грамадскасці палічылі такі адказ літаральнай адмовай ад прадстаўлення інфармацыі і вырашылі звярнуцца ў суд, бо лічаць, што мясцовыя ўлады парушылі закон аб зваротах грамадзян.       

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства