На чарговым допыце Анжаліка Борыс адмовілася даваць паказаньні
https://spring96.org/be/news/4849
2006
2006-07-25T10:00:00+0300
2006-07-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома Радыё Свабода, старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, атрымаўшы позву, сёньня, 25 ліпеня, наведала Ленінскі РАУС Горадні.
Сьледчага Пятра Ленца цікавіла, чаму яна па-ранейшаму называе сябе ў Польшчы кіраўніком Саюзу палякаў. Борыс, аднак, адмовілася даваць паказаньні.
На мінулым тыдні Анжаліка Борыс ужо была на допыце ў гэтай жа справе.
Летась Мінюст абвясьціў кіраўніцтва Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс нелегітымным. Затым на загад уладаў быў паўторна праведзены 6-ы зьезд СПБ, на якім абралі новае кіраўніцтва гэтай грамадзкай арганізацыі, цалкам лаяльнае да ўладаў. Тым ня менш улады Польшчы прызнаюць толькі ранейшае кіраўніцтва СПБ, абранае ўвесну 2005 году.