Астравецкі актывіст Іван Крук - у Глыбоцкай турме
https://spring96.org/be/news/4848
2006
2006-07-25T10:00:00+0300
2006-07-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома месцазнаходжаньне астравецкага апазіцыйнага актывіста Івана Крука. Ён адбывае пакараньне ў Глыбоцкай турме. Ягоны дакладны адрас: ІК 13, атрад 7, 211791, г.Глыбокае 1, Віцебская вобласьць.
Нагадаем, што 15 траўня Івана Крука асудзілі на 6 месяцаў арышту - Лідзкі раённы суд прызнаў яго вінаватым ва ўчыненьні гвалтоўных дзеяньняў у адносінах да міліцыянтаў. 10 ліпеня Крук зьявіўся ў Астравецкі райаддзел міліцыі, адкуль яго ў той жа дзень этапавалі ў Смаргонскі сьледчы ізалятар. Пасьля гэтых падзеяў сям'я на працягу двух тыдняў ня мела пра Івана ніякіх зьвестак.