Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня (аднаўляецца)
У судзе Маскоўскага раёна Менска сёньня праходзяць суды над затрыманымі 19 сьнежня ўдзельнікамі акцыі памяці. Учора каля 30 чалавек былі дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёна Менска, але прывезлі ў суд толькі 8 чалавек. На ўсіх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ). Вызвалілі толькі траіх непаўнагадовых, на хуткай дапамозе ў 6-ты шпіталь вывезлі назіральніцу БХК Юлію Хлашчынкову.
Судзяць у Маскоўскім судзе:
Царук Галіна - суддзя Бандарэнка - штраф 20 б.в.
Грыцэвіч Раман - суддзя Казак - 7 сутак арышту
Грыцэвіч Ігар - суддзя Селін - 3 сутак
Асмалоўскі Юрый - суддзя Кострыкаў -10 сутак
Пяткевіч Алесь - суддзя Краўчанка - 7 сутак
Канапацкі Сяргей - суддзя Шастакоў - 10 сутак
Казлоў Мікалай - 5 сутак
Манькоўская Наталля - суддзя Целіца - штраф 10 бв.
Юля Хлышчанкова. якая прыйшла на суд, была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі, паколькі ўчора на яе быў складзены пратакол. Уначы яе з міліцыі забрала "хуткая" дапамога.
* * *
У судзе Партызанскага раёна судзяць:
Кішко Ігара - 15 сутак
Пратасавіцкага Андрэя - штраф 20 б.в,
Аляксандра Макаева - 10 сутак
Завізурыну Святлану - 25 б.в. Суддзя Абрамовіч.
Медведок Яна – 25 б.в. Судзя Абрамовіч.
Васільева Рамана - 15 сутак
Броўку Мікіту - 10 сутак
* * *
У судзе Цэнтральнага раёна:
Васіля Парфянкова, які таксама правёў ноч на Акрэсціна. Яму прысудзілі 12 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суддзя Ясіновіч.
Сяргей Павал - 12 сутак - арт.17.1. Суддзя Ясіновіч.
* * *
Суд Ленінскага раёна:
Арцём Лява - суддзя Хома - 20 б.в.
Мускі Міхаіл- 10 сутак
Кондрусь - 30 б.в.
Шулейка Наста - 25 б.в.
Шпак-Рыжкоў Юрась - судзя Запаснік - 15 сутак (арт.17.1)
Суд Кастрычніцкага раёна:
Паўленка Вольга – судзя Лапко М.Ф. - 30 б.в.
Козіч Анастасія – судзя Лапко М.Ф. – 30 б.в.
Яроменак Уладзімір - 15 сутак,
Крэменецкі Зміцер - 14 сутак
Суд Савецкага раёна:
Вінярскі Максім - суддзя Рэлява Аксана - арт. 17.1 - 15 сутак
Валанцэвіч Аляксандр - суддзя Паўлючэнка Дзмітрый - арт 17.1. - 15 сутак
Мінскі ГУУС паведамляе: 46 найбольш актыўных удзельнікаў акцыі былі дастаўленыя ў тэрытарыяльныя РУУС сталіцы для разгляду. Пасля ўстанаўлення асобаў 14 удзельнікаў акцыі былі адпушчаныя, а ў дачыненні да 32 складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 09.04 (Невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей), 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання) і 17.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ".
Спіс затрыманых пад час акцыі ў Менску:
1.Арцыбашаў Аляксандр - вызвалены
2.Асмалоўскі Юрый
3.Абрамовіч,
4.Белюс Даша - вызваленая
5.Броўка Мікіта, журналіст
6.Бязлюдаў Радзівон - вызвалены
7.Васількоў Віталь - вызвалены
8.Васільеў Раман
9.Валанцэвіч Аляксандр
10.Вінярскі Максім
11.Грыбоўская Тацяна - вызваленая
12.Грыцэвіч Раман
13.Грыцэвіч Ігар
14.Завізурына Святлана
15.Кавалеўская Ганна - вызваленая
16.Кавалгін Зміцер
17.Касьян Марыя - вызваленая
18.Канапацкі Сяргей
19.Кішко Ігар
20.Краменецкі Зміцер
21.Лыскоў Сяргей - вызвалены
22.Ліхавід Алена - вызваленая
23.Ліхавід Мікіта - вызвалены
24.Манькоўская Наталля
25.Мускі Міхась
26.Молчан Андрэй
27.Лява Арцём
28.Макаеў Алесь
29.Парфянкоў Васіль
30.Петкевіч Алесь
31.Пратасавіцкі Андрэй
32.Сільчанка Зміцер
33.Сцепаненка Аляксандр
34.Траццякова Святлана
35.Хлашчынкова Юля - вывязлі ў 6 шпіталь
36.Пратасавіцкі Андрэй
37.Царук Ганна
38.Шпак-Рыжкоў Юрась
39.Шулейка Наста
40.Яроменак Уладзь
41.Паўленка Вольга
42.Козіч Анастасія
43.Медведок Яна