viasna on patreon

Крупскія міліцыянты прайгралі суд!

2011 2011-12-16T16:00:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі абласны суд сёння падтрымаў апраўдальнае рашэнне Крупскага раённага суда ў дачыненні да трох мясцовых жыхароў, якія былі затрыманыя 18 лістапада менскім АМАПам у Крупках.

Рашэнне прымаў суддзя Менскага абласнога суда Уладзімір Гучок. Крупскіх міліцыянтаў на паседжанні не было.

Скарга ў Менскі абласны суд на рашэнне Крупскага раённага суду была падпісана начальнікам Крупскага РАУС палкоўнікам Сацуком. У дакуменце ставіліся пад сумнеў паказанні сведак, што даводзілі неправамернасць затрымання і прымяненне сілы ў адносінах да затрыманых, сцвярджалася, што сведкі нібыта з'яўляліся зацікаўленымі асобамі. Акрамя таго, звярталася ўвага на тое, што ў якасці сведак у зале суда не былі апрошаныя супрацоўнікі АМАПа.
 
Менскі абласны суд адхіліў довады Крупскіх міліцыянтаў і прызнаў рашэнне раённага суда правамерным.
 
Варта заўважыць, што жыхары раённага цэнтра былі на баку хлопцаў. Гаспадар крамы, дзе затрымлівалі Руслана Велюха, нават перадаў яму запіс з камер відэаназірання. На відэазапісу было выразна відаць, як хлопец цвярозым уваходзіў у памяшканне крамы, а трохі пазней яго выцягвалі АМАПаўцы і запіхвалі ў аўтазак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства